
Цвёрдыя сыры «Ле шале»: «Pecoggіo» і вытрыманы «Chevret» маюць тэрміны паспявання 2 і 4 месяцы.
«Pecoggіo» – цвёрды сыр, выраблены з каровінага малака ў лепшых традыцыях італьянскага сыраварства. Гэта прадукт з доўгім тэрмінам паспявання: чым старэй сыр, тым цвярдзей яго структура і тым арыгінальней смак. Такім чынам, 2-месячны сыр мае дастаткова цьвёрдую структуру і нейтральны, сырны смак. У 4-месячнага сыру – шчыльная, злёгку крохкая кансістэнцыя, смак – выражаны, сырны, з арэхавым пікантным прысмакам.
«Pecoggіo» добры ў якасці самастойнай стравы. Да яго падбіраецца акампанемент са свежай садавіны і ягадаў, грэцкага арэха, мёду. Цёрты сыр можа ўжывацца для гатавання пірагоў і гарачых бутэрбродаў, запечанай гародніны, соусаў, рагу, супоў і пасты.
- Тлушч: 45%
- Маса нета: 7г
- Тэрмін прыдатнасці: 240 сутак
- Умовы захоўвання: ад -4 да 0°С пры адн. вільготнасці паветра ў 85-90%; ад 0 да +8°С пры адн. вільготнасці паветра ў 80-85% °С
- Упакоўка: палімерная плёнка
- Колькасць у тарным месцы: 1 шт.