
Цвёрдыя сыры «Ле шале»: «Pecoggіo» і вытрыманы «Chevret» маюць тэрміны паспявання 2 і 4 месяцы.
«Pecoggіo» – цвёрды сыр, выраблены з каровінага малака ў лепшых традыцыях італьянскага сыраварства. Гэта прадукт з доўгім тэрмінам паспявання: чым старэй сыр, тым цвярдзей яго структура і тым арыгінальней смак. Такім чынам, 2-месячны сыр мае дастаткова цьвёрдую структуру і нейтральны, сырны смак. У 4-месячнага сыру – шчыльная, злёгку крохкая кансістэнцыя, смак – выражаны, сырны, з арэхавым пікантным прысмакам.
«Pecoggіo» добры ў якасці самастойнай стравы. Да яго падбіраецца акампанемент са свежай садавіны і ягадаў, грэцкага арэха, мёду. Цёрты сыр можа ўжывацца для гатавання пірагоў і гарачых бутэрбродаў, запечанай гародніны, соусаў, рагу, супоў і пасты.
- Тлушч: 45%
- Маса нета: 7 кг; запакаваны ў палімерную плёнку: 200г
- Тэрмін прыдатнасці: сыр вагавы (паспяванне 2 месяцы) - 240 сутак; сыр вагавы (паспяванне 4 месяцы) - 200 сутак; фасаваны па 200 гр. (паспяванне 2 месяцы) - 120 сутак
- Умовы захоўвання: 0-4 °С
- Упакоўка: палімерная плёнка (вагавы); вакуумная ўпакоўка (фасаваны)