
Салодкасметанковае нясоленае масла «Малочны гасцінец» і «Ле шале» – гэта ўнікальныя прадукты, якія змяшчаюць вялікую колькасць вітаміну А. 50 г сметанковага масла папаўняюць 1/3 штодзённай нормы вітаміну А, неабходнага арганізму для падтрымання вастрыні зроку і работы імуннай сістэмы. Вітаміны (А, Д, Е, К), якія змяшчаюцца ў сметанковым масле, дабрэнна засвойваюцца арганізмам, яны патрэбны чалавеку для ўмацавання костак і зубоў, здароўя валасоў і скуры, падтрымання дзейнасці нярвовай сістэмы. Сметанковае масла змяшчае селен, які з’яўляецца магутным антыаксідантам, ачышчаючым арганізм ад свабодных радыкалаў. У сметанковым масле таксама змяшчаецца амінакіслата трыптафан, якая спрыяе выпрацоўцы сератаніну («гармону шчасця»), які падвышае настрой, змяншае цягу да салодкага і паляпшае сон.
- Тлушч: 82,5%
- Маса нета: 180г
- Тэрмін прыдатнасці: 120 сутак
- Умовы захоўвання: 2-6 °С
- Упакоўка: фальга
- Колькасць у тарным месцы: 24 шт.