Сёння прадукцыю пад брэндам «Малочны гасцінец» і «Ле шале» любяць не толькі ў Рэспубліцы Беларусь, але і за яе межамі: у Расіі, Кітаі, Азербайджане, Казахстане, Грузіі і іншых краінах.
За апошнія гады прадпрыемства нарасціла аб’ёмы выпуску прадукцыі. Парк вытворчага і тэхналагічнага абсталявання ўвесь час мадэрнізуецца, што дазваляе ажыццяўляць выпуск прадукцыі высокай якасці, якая адпавядае ўсім патрабаванням. Інавацыйная дзейнасць прадпрыемства ўключае ў сябе шырокую праграму па распрацоўцы новых прадуктаў і тэхналогій вытворчасці з дасканала адладжанай сістэмай кантролю якасці на ўсіх этапах – ад закупу сыравіны да выпуску гатовай прадукцыі.
Для забеспячэння высокай якасці і бяспекі прадуктаў вырабляных на Дзяржаўным прадпрыемстве «Малочны гасцінец» распрацаваны, сертыфікаваны і дзейнічаюць ніжэйзгаданыя сістэмы кіравання якасцю:
- сістэма менеджменту бяспекі харчовых прадуктаў на аснове аналізу небяспек і крытычных кантрольных кропак (НАССР)
- сістэма менеджменту бяспекі харчовай прадукцыі СТБ ISO 22000-2020
- сістэма менеджменту якасці СТБ ISO 9001-2015
- сістэма менеджменту бяспекі харчовай прадукцыі ISO 22000:2018, ISO / ТS 22002-1-2009 і дадатковыя патрабаванні FSSC 22000 v.5.1
- Сістэма Халяль
- сістэма менеджменту здароўя і бяспекі пры прафесійнай дзейнасці (кіраванне аховай працы СТБ ISO 45001-2020г)
- сістэма менеджменту навакольнага асяроддзя СТБ ISO 14001-2017г
Галоўны складнік поспеху і стабільнасці прадпрыемства – гэта зладжаны калектыў высокакваліфікаваных спецыялістаў-прафесіяналаў, здольных вырашаць пастаўленыя задачы, асвойваць новыя тэхналогіі, прасоўваць перадавыя і перспектыўныя ідэі, развівацца і з упэўненасцю глядзець у будучыню.
Узнагароды ў конкурсах
Важным складнікам маркетынгавай стратэгіі з’яўляецца ўдзел у нацыянальных і міжнародных выставах і конкурсах. Прадпрыемства заўжды ўдзельнічае ў спецыялізаваных выставах прадуктаў харчавання ў Мінску, Маскве, Тбілісі, Алматы, Ташкенце, Дубаі і г.д. Па выніках 2021, 2022 і 2023 гадоў, брэнд «Малочны гасцінец» і новая гандлёвая марка «Ле шале» атрымалі прызнанне ў спажывецкіх і прафесійных намінацыях прэстыжных конкурсаў «Прадукт году», «Чэмпіён смаку», «Лепшы смак», «Лідэр году», «Лепшыя тавары Рэспублікі Беларусь», міжнароднага конкурсу «Лепшы прадукт» і іншых.
Для нас галоўнае – сабраныя меркаванні пакупнікоў і экспертаў аб прадукцыі нашай кампаніі! Прымаючы ўдзел у рэспубліканскіх і міжнародных конкурсах, выставах і форумах, прадпрыемства ўвесь час дэманструе высокі ўзровень прадукцыі пад гандлёвымі маркамі «Ле шале» і «Малочны гасцінец».