Камунальнае унітарнае прадпрыемства "Малочны гасцінец"

220075, г. Мінск, пр-т. Партызанскі, 170

+375 (17) 397 37 93
+375 (17) 361 67 93 (факс)

info@molgost.by

Гісторыя і структура прадпрыемства

Мінскі гарадскі малочны завод №2 быў уведзены ў эксплуатацыю ў 1965 годзе, з праектнай магутнасцю ў 300 тон перапрацаванага малака за суткі, у тым ліку цэх плаўленых сыроў з халадзільнікам магутнасцю ў 2000 тон для захоўвання сыравіны і гатовай прадукцыі.

У 1989 годзе на базе завода было ўтворана арэнднае прадпрыемства Мінскі гарадскі малочны завод №2, якое ў 1997 годзе было пераўтворана ў Адкрытае акцыянернае таварыства «Гармалзавод №2». У пачатку 2001 году да прадпрыемства далучаны цэх па вырабу малочнай прадукцыі, размешчаны ў в. Міжрэчча (былы «Ракаўскі сырзавод»). У 1997 годзе ўведзены у эксплуатацыю цэх па вырабу стэрылізаваных малочных прадуктаў і натуральных сокаў. У канцы 2009 года да заводу было далучана ААТ «Эксмалтэх».

У верасні 2014 года адбылася рэарганізацыя ААТ «Гармалзавод №2» шляхам далучэння яго да ААТ «Мінскі малочны завод №1» у якасці філіяла «Малочны гасцінец» ААТ «Мінскі малочны завод №1».

1 сакавіка 2015 года філіял «Малочны гасцінец» ААТ «Мінскі малочны завод №1» і філіял «Юнік-Агра» ААТ «Мінскі малочны завод №1» згодна з пастановай Савета Міністраў ад 2015/01/23 г. №39 «Аб набыцці ва ўласнасць Рэспублікі Беларусь прадпрыемстваў як маёмасных комплексаў» былі перададзеныя Рэспубліканскаму вытворча-гандлёваму ўнітарнаму прадпрыемству «Малочны гасцінец».

З мэтаю выканання Праграмы развіцця перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу на 2003 – 2004 гг. было праведзена тэхнічнае пераабсталяванне завода. Па выніках, прадпрыемства набыло тэхналагічнае абсталяванне ў асноўных вытворцаў Заходняй Еўропы. Цягам некалькіх гадоў былі ўсталяваны лініі па вырабу цвёрдых сыроў, па разліванню малочнай прадукцыі ва ўпакоўку «Пюр-Пак», «Фін-Пак», лініі па вырабу тварагу спосабам сепаравання, лінія стэрылізацыі і расфасоўкі малочных прадуктаў і сокаў ад фірмы «Тэтра-Пак» (Швецыя), лінія вытворчасці тварагу ад фірмы «Obram» (Польшча), аўтамат для ўпакоўкі тварагу ў палімерную плёнку пад вакуумам ад фірмы «Мультывак» (Польшча), усталёўка для ачышчэння сыроваткі спосабам электрадыялізу ад  АТ «Мега» (Чэхія), аўтаматызаваная лінія па вырабу і фасоўкі плаўленага сыру («Франс Вермее», Германія), аўтаматызаваная лінія па асептычным разліванні і групавога пкакавання малака, малочных прадуктаў і сокаў порцыямі па 0,2 л.  

Пасля рэканструкцыі былых вытворчых плошчаў ААТ «Эксмалтэх», у снежні 2012 года быў уведзены у эксплуатацыю  цэх па вырабу і разліванню ультрапастэрызаванай прадукцыі ў ПЭТ бутэлькі. На сённяшні дзень прадпрыемства ўключае ў сябе ніжэйзгаданыя структурныя падраздзяленні:

  • цэх малочнай прадукцыі, у тым ліку пляцоўка стэрылізаванай прадукцыі;
  • цэх мяккіх і цвёрдых сыроў;
  • цэх плаўленых сыроў;
  • цэх ультрапастэрызаванай прадукцыі;
  • цэх гатовай прадукцыі з халадзільнай пляцоўкай.

У адпаведнасці з распараджэннем Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11 жніўня 2023 г. “Аб распараджэнні маёмасцю” і рашэннем Мінскага абласнога выканаўчага камітэта ад 22 жніўня 2023 г. №791 “Аб прыёме ва ўласнасць Мінскай вобласці прадпрыемства як маёмаснага комплексу” з 31 жніўня 2023 года праведзена перадача рэспубліканскага даччынага вытворча-гандлёвага унітарнага прадпрыемства “Малочны гасцінец” з уласнасці Рэспублікі Беларусь ва ўласнасць Мінскай вобласці.

Прадпрыемства перайменавана ў камунальнае унітарнае прадпрыемства “Малочны гасцінец”.

Сельскагаспадарчы вытворчы філіял «Юнік-Агра»

Дзяржаўнае прадпрыемства «Малочны гасцінец» мае сельскагаспадарчы вытворчы філіял «Юнік-Агра», размешчаны ў в. Забалоцце Вілейскага раёна. Агульная зямельная плошча філіяла – 3131 га. Плошча сельскагаспадарчых угоддзяў складае 2811 га, у тым ліку: ралля – 2030 га, сад – 35 га, сенажацці  і пашы – 746 га.

У жывёлагадоўлі вытворчая дзейнасць засяроджана на трох фермах буйной рагатай жывёлы. Агульнае пагалоўе буйной рагатай жывёлы налічвае  больш за тысячу. У філіяле ў 2015 годзе скончана будаўніцтва малочна-таварнага комплексу на 600 галоў дойнага статку і даільна-малочнага блоку.