Звароты выкладаюцца на беларускай або рускай мове.
Пісьмовы зварот грамадзян у абавязковым парадку павінен змяшчаць:
- назву прадпрыемства або яго структурнага падраздзялення альбо службовай асобы, да якой накіраваны зварот;
- прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку або ініцыялы грамадзяніна;
- адрас месца жыхарства (месца знаходжання);
- выкладанне сутнасці звароту;
- асабісты подпіс грамадзяніна (грамадзян)
Пісьмовы зварот юрыдычнай асобы ў абавязковым парадку павінен змяшчаць:
- назву прадпрыемства або яго структурнага падраздзялення альбо службовай асобы, да якойнакіраваны зварот;
- поўную назву юрыдычнай асобы;
- месца знаходжання юрыдычнай асобы;
- выкладанне сутнасці звароту;
- прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку асобы, упаўнаважанай падпісваць звароты;
- асабісты подпіс кіраўніка або асобы, упаўнаважанай ва ўсталяваным парадку падпісваць звароты, засведчаны пячаткай юрыдычнай асобы.
Да пісьмовых зваротам, падаваных прадстаўнікамі заяўнікаў, прыкладаюцца дакументы, што пацвярджаюць іх паўнамоцтвы. У зваротах павінна змяшчацца інфармацыя аб выніках іх папярэдняга разгляду з дадаткам (пры наяўнасці) пацвярджаючым гэтую інфармацыю.
Паштовы адрас: 220075, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь, Партызанскі праспект, 170. Пан-Чц: 8.30-17.15, Пт: 8.30-16.00, абед: 12.00-12.30.
Пакідаюцца без разгляду у існасці звароту, якія (па якіх):
- выкладзены не на беларускай або рускай мове;
- не змяшчаюць прозвішча, уласнага імя, імя па бацьку, адрасу месца жыхарства (месца знаходжання) грамадзяніна;
- не змяшчаюць поўнай назвы юрыдычнай асобы і адрасу яго месца знаходжання, прозвішча, уласнага імя, імя па бацьку кіраўніка або асобы, упаўнаважанай ва ўсталяваным парадку падпісваць звароты (для юрыдычных асоб);
- змяшчаюць тэкст, які немагчыма прачытать;
- змяшчаюць нецэнзурныя або абразлівыя словы ці выразы;
- павінны разглеждвацца ў адпаведнасці з заканадаўствам аб канстытуцыйным судаводстве, грамадзянскім, грамадзянскім працэсуальным, гаспадарчым працэсуальным, крымінальна-працэсуальным заканадаўствам, заканадаўствам, якое вызначае парадак адміністрацыйнага працэсу, заканадаўствам аб адміністрацыйных працэдурах, альбо ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі ўсталяваны іншы парадак падачы і разгляду такіх зваротаў;
- змяшчаюць пытанні, якія не адносяцца да кампетэнцыі Дзяржаўнага прадпрыемства «Малочны гасцінец»;
- прапушчаны без уважлівай прычыны тэрмін падачы скаргі;
- пададзены паўторны зварот, калі ён ужо быў разгледжаны у існасці і ў ім не змяшчаюцца новыя абставіны, якія маюць значэнне для разгляду звароту у існасці;
- спынена перапіска з заяўнікам.